Беларускі тэатр "Лялька"
Тэатральна-відовішчная ўстанова “Беларускі тэатр “Лялька” Беларускі тэатр "Лялька" заснаваны ў 1985 годзе пры Беларускім акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа як лялечная трупа. Першы спектакль ( «Дзед і Жораў» паводле п'есы В. Вольскага) быў адыграны 20 красавіка 1986 года. Гэты дзень традыцыйна святкуецца як Дзень «Беларускага тэатра" Лялька ". У 1986 годзе на фестывалі ў г. Гродна спектакль «Дзед і Жораў» быў удастоены прыза глядацкіх сімпатый. У 1990 годзе лялечная трупа вылучылася ў самастойны калектыў з асобным будынкам у цэнтры горада - помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. За высокія дасягненні ў тэатральным мастацтве ў 2000 годзе тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Спектаклі ТВУ «Беларускі тэатр " Лялька " нязменна высока ацэньваюцца крытыкамі і гледачамі. За гады творчай дзейнасці тэатр пабываў у многіх краінах свету, такіх як Францыя (ў 1997 годзе спектакль «Дзед і Жораў» артысты ігралі на французскай мове), Германія (ў 1995 годзе спектакль «Дапытлівы Слонік» быў адыграны на нямецкай мове), Расія, Украіна , Польшча, Літва, Латвія, Балгарыя, Іран, Турцыя, Егіпет, Туніс, Сербія, Харватыя, Чарнагорыя, Польшча, Фінляндыя. Усяго "Лялька" прыняла ўдзел больш як у 70 міжнародных тэатральных фестывалях і заваявала 13 Гран-пры. Агульнае азначэнне творчага аблічча калектыву — эстэцкі тэатр-свята. У пастаноўках выкарыстоўваюцца, часта камбінуючыся ў межах аднаго спектакля, лялькі ўсіх распаўсюджаных тыпаў. Музыку да спектакляў ствараюць вядомыя беларускія кампазітары. Многія пастаноўкі выяўляюць выдатную музычную і харэаграфічную падрыхтоўку артыстаў. Мова ўсіх спектакляў і імпрэз — беларуская. Рэпертуар налічвае 49 пастановак, 41 з якіх адрасаваныя дзецям і падлеткам, а 8 - даросламу гледачу. Артысты «Беларускага тэатра " Лялька " рэгулярна рыхтуюць святочныя мерапрыемствы для гараджан. Свята «Лялькі» традыцыйна праводзіцца ў другой палове красавіка, найчасцей з запрашэннем пэўнага калектыву, з якім наладжаныя трывалыя творчыя сувяз
ER = реакции ÷ охват, ERR = просмотры ÷ подписчики. Охват — средние просмотры поста за 30 дней; медиана рядом показывает типичный пост — она не поднимается от одной оплаченной публикации, в отличие от среднего. Последняя публикация: 2 дн. назад. Число подписчиков снято вчера, охват и частота посчитаны по последним постам стены 2 дня назад — посты этого канала мы не храним, только итоги.





