У лацінскай мове ёсць дзеяслоў “lustrare” – “асвятляць”, “блішчаць”. Ад яго ўтварылася італьянскае “lustro” – “бляск”, “вотбліск”. Праз нейкі час яно трапіла на польскія землі, дзе “нарадзіла” слова “lusterko”, якое, у сваю чаргу, з’явілася продкам для нашага беларускага люстэрка. Люстра (люстэрка) – гэта гладкая паверхня, якая адлюстроўвае святло і іншыя віды выпраменьвання, ствараючы малюнак аб…






