КаталогVKМузыкаRelikt
Relikt

Relikt

@relikt.belarus · VK
В каталоге с 18 сентября 2026

Relikt (да восені 2019 - Re1ikt) – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем. Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак сучасныя музычныя плыні Relikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Relikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты. Гурт грае як электрычныя, так і акустычныя канцэрты. І ў залежнасці ад фармата выступаў, музыка каманды з драйвовай і завадной ператвараецца ў паветраную і лірычную. Канцэрты і фестывалі За час існавання Relikt паспеў паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне, Беларусі. Сярод іх Tautu Muge (Vilnius), Halfway Festival, Camera!Ta, Wake Up! (Bialystok), Around the Rock (Czerwionka), Rockowisko (Hajnowka), Jesien Bardow (Bielsk-Podlaski), Basowiscza (Grodek), Wschodni Horyzont (Roskosz), Be Free (Чарнігаў), а таксама беларускія «Камяніца», «Купальскае Кола», «Свята Сонца», «Вольнае Паветра», «Дах», «Наш Грюнвальд», «Калядны фэст», «ДАХ» і інш. Гурт Relikt прымаў удзел у праектах і конкурсах «Больше ни звука!» (кампанія ААН супраць хатняга гвалту), «Тузін.Немаўля» (агучванне першых нямых беларускіх фільмаў 20-х гадоў), «Ночь Музеев» (Нацыянальны мастацкі музей, Музей Якуба Коласа, Музей Янкі Купалы, Музей Максіма Багдановіча), Дні вулічнай музыкі, Global Battle of the Bands на ТБ, «Жывы тузін». Relikt двойчы даваў вялікія сольныя канцэрты ў клубе Re:Public, у межах міні-тураў выступаў у шматлікіх гарадах Беларусі: Віцебск, Гродна, Брэст, Гомель, Магілёў, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Бабруйск, Барысаў і інш. Узнагароды і перамогі У 2009 годзе гурт атрымаў Гран-пры на фестывалі Jesien Bardow у Польшы. У 2010 годзе гурт стаў найлепшым у намінацыі «Альтернатива» на фестывалі «Музыкальный спарринг-2», а таксама атрымаў прыз глядацкіх сімпатый у конкурсе «Купалаўскія в

Открыть канал
Идентификатор канала известен, резолв не нужен. -->
подписчики
3 К

Число подписчиков снято 16 часов назад.

Что известно о канале

Последняя публикация — 9 мес. назад; за три месяца канал ничего не публиковал, поэтому охват, вовлечённость и динамику считать не из чего.

Похожие каналы

Данные собраны автоматически из открытых источников. Администрация не является автором материалов канала и не отвечает за их содержание. Правовая информация · сообщить о нарушении